У Беларусі заблакавалі рэлігійны партал katolik.lifе. Гэта было зроблена на падставе рашэння рэжымнага Міністэрства інфармацыі. Раней сайт быў заблакаваны ў Расіі.
Журналісты парталу пішуць, што прычыны блакіроўкі афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны відавочныя.«Мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай «каталіцкага жыцця», – паведамляюць журналісты.
Нядаўна, на прыклад, сайт паведамляў, што палітзняволены святар Андрэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане.
вс